Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САДОЎСКАЯ Любоў Яфімаўна
[1921, в. Ясны Лес Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], актрыса. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў Бабруйскім абл. тэатры. Выйшла замуж. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана за «здраду радзіме» 29.11.1944 у Бабруйску. 4.10.1945 пастановай 2-га аддзела следчай часткі НКВД БССР вызвалена з улікам тэрміну папярэдняга зняволення і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 4682-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.