Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАТАЛЫЦКІ Аляксей Федасеевіч
[1921, в. Сераднякі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1939—41 служыў у Чырвонай арміі. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.1.1944 (?). Асуджаны 1.3.1944 (?) за «службу ў нямецкіх акупацыйных уладаў і антысавецкую агітацыю» да 15 гадоў папраўча-працоўных работ, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГу (п/с ж-175). 19.11.1955 тэрмін пакарання быў зменшаны да 10 гадоў, і М. вызвалілі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.12.1967. Асабовая справа М. № 19881-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 95]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.