Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАТАЛЫЦКІ Аляксей Федасеевіч 

МАТАЛЫЦКІ Аляксей Федасеевіч

[1921, в. Сераднякі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1939—41 служыў у Чырвонай арміі. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.1.1944 (?). Асуджаны 1.3.1944 (?) за «службу ў нямецкіх акупацыйных уладаў і антысавецкую агітацыю» да 15 гадоў папраўча-працоўных работ, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГу (п/с ж-175). 19.11.1955 тэрмін пакарання быў зменшаны да 10 гадоў, і М. вызвалілі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.12.1967. Асабовая справа М. № 19881-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".