Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦІМАШЭНКАВА Вольга Андрэеўна
[1921, в. Літвінава (?), цяпер Яршыцкі р-н Смаленскай вобл., Расія — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала аэролагам ў Мінскай (Беларускай) дзяржаўнай абсерваторыі. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 14.9.1949 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 68. Асуджана асобай нарадай пры МДБ 22.4.1950 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Вяцкі канцлагер МДБ Кіраўскай вобл. Вызвалена 18.11.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 21.6.1989. Асабовая справа Т. № 23917-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.