Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛІХАЧ Аляксей Фаміч
[1919, Уладзімір, Расія — ?], акцёр. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту акцёр Рускага драматычнага тэатра. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 22.7.1949 у Мінску па адрасе: вул. Дзімітрава, д. 44, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 22.4.1950 за «антысавецкую агітацыю» і «пасобніцтва нямецкім акупантам» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Іўдэльскі канцлагер Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 28.5.1997. Асабовая справа Л. № 2387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 37]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.