Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛІХАЧ Аляксей Фаміч 

ЛІХАЧ Аляксей Фаміч

[1919, Уладзімір, Расія — ?], акцёр. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту акцёр Рускага драматычнага тэатра. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 22.7.1949 у Мінску па адрасе: вул. Дзімітрава, д. 44, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 22.4.1950 за «антысавецкую агітацыю» і «пасобніцтва нямецкім акупантам» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Іўдэльскі канцлагер Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 28.5.1997. Асабовая справа Л. № 2387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".