Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШЫРОКАЯ Валянціна Аляксандраўна 

ШЫРОКАЯ Валянціна Аляксандраўна

[1919, в. Туркі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], служачая. З сям’і бел. службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала эканамістам. Арыштавана 8.6.1944. Асуджана пазасудовым органам 15.11.1944 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 5.7.1962. Асабовая справа Ш. № 7941-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"