Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЫРОКАЯ Валянціна Аляксандраўна
[1919, в. Туркі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], служачая. З сям’і бел. службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала эканамістам. Арыштавана 8.6.1944. Асуджана пазасудовым органам 15.11.1944 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 5.7.1962. Асабовая справа Ш. № 7941-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 468]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.