Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЧАПЯТКОВА Раіса Іванаўна
[1918, в. Мацюкова, цяпер Зубцоўскага р-на Цвярской вобл., Расія — ?], журналістка. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіла ў ВКП(б). Працавала ў косаўскай раённай газ. «Чырвоная звязда». У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. З кастр. 1941 да ліст. 1943 у партызанскім атрадзе. Арыштавана 20.9.1944 у Косаве па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 13. Асуджана пазасудовым органам НКВД 5.12.1944 як «агент нямецкіх спецслужб» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў адзін з магаданскіх канцлагераў. Вызвалена 29.12.1953. Рэабілітавана трыбуналам БВА 4.9.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 2877-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[From the book: vol. III, book 2, p. 462]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.