Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШЧАПЯТКОВА Раіса Іванаўна 

ШЧАПЯТКОВА Раіса Іванаўна

[1918, в. Мацюкова, цяпер Зубцоўскага р-на Цвярской вобл., Расія — ?], журналістка. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіла ў ВКП(б). Працавала ў косаўскай раённай газ. «Чырвоная звязда». У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. З кастр. 1941 да ліст. 1943 у партызанскім атрадзе. Арыштавана 20.9.1944 у Косаве па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 13. Асуджана пазасудовым органам НКВД 5.12.1944 як «агент нямецкіх спецслужб» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў адзін з магаданскіх канцлагераў. Вызвалена 29.12.1953. Рэабілітавана трыбуналам БВА 4.9.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 2877-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".