Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЯРОГІН Георгій Якаўлевіч 

СЯРОГІН Георгій Якаўлевіч

[1918 — ?]. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Паводле дадзеных следства, вясной 1962 па ініцыятыве С. Ханжанкова, які сістэматычна слухаў замежныя радыёстанцыі, разам з В. Храпавіцкім С. увайшоў у склад антысавецкай арганізацыі, якая мела праекты праграмы і статута. Група здабыла шрыфт дзеля друкавання лістовак, зброю і ўзрыўчатку з мэтай падрыву ў Мінску радыёглушыцеля. Да арышту працаваў шафёрам. Асуджаны па артыкулу «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 7.10.1963 да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Пасля падачы заявы аб памілаванні тэрмін зняволення быў зніжаны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 95626, 95627.

Літ.: 580, с. 642.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"