Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЯРОГІН Георгій Якаўлевіч
[1918 — ?]. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Паводле дадзеных следства, вясной 1962 па ініцыятыве С. Ханжанкова, які сістэматычна слухаў замежныя радыёстанцыі, разам з В. Храпавіцкім С. увайшоў у склад антысавецкай арганізацыі, якая мела праекты праграмы і статута. Група здабыла шрыфт дзеля друкавання лістовак, зброю і ўзрыўчатку з мэтай падрыву ў Мінску радыёглушыцеля. Да арышту працаваў шафёрам. Асуджаны па артыкулу «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 7.10.1963 да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Пасля падачы заявы аб памілаванні тэрмін зняволення быў зніжаны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 95626, 95627.
Літ.: 580, с. 642.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.