Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САЛАЎЁЎ Аляксандр Іосіфавіч 

САЛАЎЁЎ Аляксандр Іосіфавіч

[1914, в. Лоцвіны Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту рэдактар Беларускага дзяржаўнага радыёкамітэта. Арыштаваны 16.3.1933. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі». 10.8.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа С. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"