Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САЛАЎЁЎ Аляксандр Іосіфавіч
[1914, в. Лоцвіны Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту рэдактар Беларускага дзяржаўнага радыёкамітэта. Арыштаваны 16.3.1933. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі». 10.8.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа С. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.