Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЕМЯНЯН Аляксандр Раманавіч
[1914, в. Забалаць Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст (?). З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у газ. «Калгаснік Любані». Арыштаваны 27.2.1933 у в. Забалаць. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 10.8.1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Казахстане. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа С. № 14618-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 286–287]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.