Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЯНЖЫНСКАЯ Яніна Уладзіславаўна
[1913, Мінск — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала старшым навуковым супрацоўнікам Мінскага дзяржаўнага архіва. Арыштавана 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Слонімская, д. 40, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.7.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалена 28.1.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 28.12.1989. Асабовая справа М. № 29058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 121]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.