Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТУКАНАВА Марыя Афанасеўна
[1912, в. Горкі Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту малодшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута балотнай гаспадаркі. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана пазасудовым органам НКВД 17.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Усходняя, д. 2, кв. 1. Абвінавачвалася ў «антысавецкай агітацыі». 3.6.1946 вызвалена з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 7.6.1995. Асабовая справа С. № 36468-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 322]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.