Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТУКАНАВА Марыя Афанасеўна 

СТУКАНАВА Марыя Афанасеўна

[1912, в. Горкі Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту малодшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута балотнай гаспадаркі. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана пазасудовым органам НКВД 17.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Усходняя, д. 2, кв. 1. Абвінавачвалася ў «антысавецкай агітацыі». 3.6.1946 вызвалена з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 7.6.1995. Асабовая справа С. № 36468-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".