Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШАВЕЛЬ Уладзімір 

ШАВЕЛЬ Уладзімір

[1910-я г., Віленская губ. — 1942 (?)], бел. вайсковы дзеяч, юрыст. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і юрыдычны ф-т Віленскага ун-та. У 1941 з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў арганізаваў аддзелы бел. паліцыі на Міншчыне. Уваходзіў у Галоўную Раду БНС. Удзельнік бел. нацыянальнага падполля. У 1942 стварыў нацыянальны партызанскі аддзел на Барысаўшчыне, наладзіў выданне падпольнай літаратуры. Паводле адной з версій, забіты савецкімі партызанамі падчас перамоваў аб супрацоўніцтве. Яго памяці прысвяціў сваю кнігу ўспамінаў «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976) Язэп Малецкі.

Літ.: Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. Мн., 1993.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"