Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШАВЕЛЬ Уладзімір
[1910-я г., Віленская губ. — 1942 (?)], бел. вайсковы дзеяч, юрыст. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і юрыдычны ф-т Віленскага ун-та. У 1941 з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў арганізаваў аддзелы бел. паліцыі на Міншчыне. Уваходзіў у Галоўную Раду БНС. Удзельнік бел. нацыянальнага падполля. У 1942 стварыў нацыянальны партызанскі аддзел на Барысаўшчыне, наладзіў выданне падпольнай літаратуры. Паводле адной з версій, забіты савецкімі партызанамі падчас перамоваў аб супрацоўніцтве. Яго памяці прысвяціў сваю кнігу ўспамінаў «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976) Язэп Малецкі.
Літ.: Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. Мн., 1993.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.