Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САЛАВЕЙ Іван Антонавіч 

САЛАВЕЙ Іван Антонавіч

[1910, в. Прошчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог, верагодна, брат Уладзіміра Антонавіча і Фёдара Антонавіча Салаўя. З сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1930-я г. Працаваў выкладчыкам Слуцкага педагагічнага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 28.12.1944 у Слуцку па адрасе: вул. 1-я Калгасная, д. 10. Асуджаны ў 1946 асобай нарадай пры МДБ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.6.1989. Асабовая справа С. № 26147-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"