Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САЛАВЕЙ Іван Антонавіч
[1910, в. Прошчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог, верагодна, брат Уладзіміра Антонавіча і Фёдара Антонавіча Салаўя. З сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1930-я г. Працаваў выкладчыкам Слуцкага педагагічнага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 28.12.1944 у Слуцку па адрасе: вул. 1-я Калгасная, д. 10. Асуджаны ў 1946 асобай нарадай пры МДБ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.6.1989. Асабовая справа С. № 26147-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.