Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТРАКОВІЧ Мікалай Ільіч 

СТРАКОВІЧ Мікалай Ільіч

[1910, в. Манцюты Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 10.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — канструктар аддзела галоўнага энергетыка завода № 6 Ленінградскай вобл. Арыштаваны 27.7.1937 у пас. імя Марозава Усевалажскага р-на Ленінградскай вобл. па адрасе: вул. Калгаса, д. 12, кв. 12. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 3.11.1937 за «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"