Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТРАКОВІЧ Мікалай Ільіч
[1910, в. Манцюты Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 10.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — канструктар аддзела галоўнага энергетыка завода № 6 Ленінградскай вобл. Арыштаваны 27.7.1937 у пас. імя Марозава Усевалажскага р-на Ленінградскай вобл. па адрасе: вул. Калгаса, д. 12, кв. 12. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 3.11.1937 за «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 316–317]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.