Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТАЧЫЦКІ Фелікс Герасімавіч 

ТАЧЫЦКІ Фелікс Герасімавіч

[1910, в. Брусы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 4.3.1938 (?), Мінск, турма НКВД], навучэнец, брат А.Тачыцкага і І.Тачыцкага. З сялянскай сям’і. Скончыў Брусаўскую пачатковую школу, Мядзельскую гімназію. У 1932, каб не служыць у польскай арміі, з дапамогай бацькі нелегальна перайшоў савецка-польскую мяжу і прыехаў у Мінск да братоў. Працягваў вучыцца і адначасова працаваў. Арыштаваны ў пачатку ліст. 1937. Асуджаны як «агент буржуазнай польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"