Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ТАЧЫЦКІ Фелікс Герасімавіч
[1910, в. Брусы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 4.3.1938 (?), Мінск, турма НКВД], навучэнец, брат А.Тачыцкага і І.Тачыцкага. З сялянскай сям’і. Скончыў Брусаўскую пачатковую школу, Мядзельскую гімназію. У 1932, каб не служыць у польскай арміі, з дапамогай бацькі нелегальна перайшоў савецка-польскую мяжу і прыехаў у Мінск да братоў. Працягваў вучыцца і адначасова працаваў. Арыштаваны ў пачатку ліст. 1937. Асуджаны як «агент буржуазнай польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.