Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СМІЛЬТЭН Канстанцін Карлавіч
[1908, Яраслаўская губ., Расія — 19.2.1938, Мінск, НКВД], педагог, брат Лідзіі Смільтэн. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Віцебскай латышскай школы № 30. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.12.1937. Асуджаны 21.1.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.11.1957. Асабовая справа С. № 6954-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[From the book: vol. III, book 2, p. 299]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.