Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СМІЛЬТЭН Канстанцін Карлавіч 

СМІЛЬТЭН Канстанцін Карлавіч

[1908, Яраслаўская губ., Расія — 19.2.1938, Мінск, НКВД], педагог, брат Лідзіі Смільтэн. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Віцебскай латышскай школы № 30. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.12.1937. Асуджаны 21.1.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.11.1957. Асабовая справа С. № 6954-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".