Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХАДАРКЕВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч
[1907, мяст. Турэц Навагрудскага пав. Мінскай губ, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 6.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Апошняе месца работы — інжынер Лендзяржпраектбуда. Арыштаваны 4.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: пр. Валадарскага, д. 39, кв. 12. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.10.1937 за «шпіянаж» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.