Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ХАДАРКЕВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч 

ХАДАРКЕВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч

[1907, мяст. Турэц Навагрудскага пав. Мінскай губ, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 6.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Апошняе месца работы — інжынер Лендзяржпраектбуда. Арыштаваны 4.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: пр. Валадарскага, д. 39, кв. 12. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.10.1937 за «шпіянаж» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".