Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЭФРОН Якаў Давыдавіч 

ЭФРОН Якаў Давыдавіч

[1907, Брэст — 28.10.1937, Мінск, НКВД], рэдактар. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту рэдактар яўрэйскага літаратурнага сектара Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Стралковая, д. 1/95, кв. 6. Асуджаны «тройкай» НКВД 21.10.1937 як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.7.1957. Асабовая справа Э. № 10748-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"