Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЭФРОН Якаў Давыдавіч
[1907, Брэст — 28.10.1937, Мінск, НКВД], рэдактар. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту рэдактар яўрэйскага літаратурнага сектара Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Стралковая, д. 1/95, кв. 6. Асуджаны «тройкай» НКВД 21.10.1937 як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.7.1957. Асабовая справа Э. № 10748-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.