Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЕЙСАХОВІЧ Іосіф Паўлавіч
[1906, Саратаў, Расія — ?], музыкант. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту скрыпач аркестра Барысаўскага тэатра. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 18.12.1944. Асуджаны 21.7.1945 за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.4.1996 пракуратурай БВА. Асабовая справа П. № 36795-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 173–174]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.