Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЕЙСАХОВІЧ Іосіф Паўлавіч
[1906, Саратаў, Расія — ?], музыкант. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту скрыпач аркестра Барысаўскага тэатра. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 18.12.1944. Асуджаны 21.7.1945 за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.4.1996 пракуратурай БВА. Асабовая справа П. № 36795-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 173–174]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.