Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАЗУР Фёдар Трафімавіч 

МАЗУР Фёдар Трафімавіч

[1906, в. Заполле Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?, ГУЛАГ], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. У другой палове 1920-х г. тэхнічны сакратар БРСГ. У пачатку 1930-х г. студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 17.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Студэнцкая, д. 10, кв. 10. Асуджаны «тройкай» НКВД 23.5.1933 за «сувязь з польскімі агентамі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фінскай АССР. У зняволенні ўзяты пад варту і 20.9.1937 асуджаны «тройкай» НКВД за «антысавецкую шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Рэабілітаваны пракурорам Карэліі 29.4.1989, пракуратурай БВА 23.6.1989. Асабовая справа М. № 23909 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"