Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЗУР Фёдар Трафімавіч
[1906, в. Заполле Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?, ГУЛАГ], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. У другой палове 1920-х г. тэхнічны сакратар БРСГ. У пачатку 1930-х г. студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 17.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Студэнцкая, д. 10, кв. 10. Асуджаны «тройкай» НКВД 23.5.1933 за «сувязь з польскімі агентамі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фінскай АССР. У зняволенні ўзяты пад варту і 20.9.1937 асуджаны «тройкай» НКВД за «антысавецкую шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Рэабілітаваны пракурорам Карэліі 29.4.1989, пракуратурай БВА 23.6.1989. Асабовая справа М. № 23909 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.