Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПІКУС Элькан (Мікалай) Іосіфавіч 

ПІКУС Элькан (Мікалай) Іосіфавіч

[1905, мяст. Койданава Мінскай губ., цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. — ?], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладаў у МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.5.1948 у Мінску па адрасе: Няміжскі зав., д. 11/3. Асуджаны 26.2.1949 за «прыналежнасць да трацкісцкай групы» і «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнікоўскі) канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены ў 1956. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10.9.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 6901-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"