Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЦЯПАНАЎ Захар Харытонавіч
[1904, пас. Ветранка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ваенны ўрач, падпалкоўнік. З бел. рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту начальнік медыцынскай службы вайсковай часці № 1097 (ваенны гарадок у г. Елабуга Татарскай АССР). Арыштаваны 14.3.1953. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай агітацыі». 13.6.1953 вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 7772-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 338–339]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.