Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЦЯПАНАЎ Захар Харытонавіч 

СЦЯПАНАЎ Захар Харытонавіч

[1904, пас. Ветранка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ваенны ўрач, падпалкоўнік. З бел. рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту начальнік медыцынскай службы вайсковай часці № 1097 (ваенны гарадок у г. Елабуга Татарскай АССР). Арыштаваны 14.3.1953. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай агітацыі». 13.6.1953 вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 7772-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".