Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШКРЭДАВА Соф’я Аляксееўна 

ШКРЭДАВА Соф’я Аляксееўна

[1904, Віцебск — ?], артыстка. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пела ў хоры Беларускага тэатра оперы і балета. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 17.3.1938 у Мінску. Асуджана «тройкай» НКВД 25.5.1938 як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Этапавана ва Усольскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (Салікамск). Вызвалена 1.8.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 4.12.1958. Асабовая справа Ш. № 15173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"