Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШКРЭДАВА Соф’я Аляксееўна
[1904, Віцебск — ?], артыстка. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пела ў хоры Беларускага тэатра оперы і балета. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 17.3.1938 у Мінску. Асуджана «тройкай» НКВД 25.5.1938 як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Этапавана ва Усольскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (Салікамск). Вызвалена 1.8.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 4.12.1958. Асабовая справа Ш. № 15173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.