Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЕДНІК Іван Фёдаравіч
[1903, в. Падсвілле Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 6.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1920 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 8.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Лігаўская, д. 44, кв. 303. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.