Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕДНІК Іван Фёдаравіч 

ЛЕДНІК Іван Фёдаравіч

[1903, в. Падсвілле Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 6.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1920 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 8.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Лігаўская, д. 44, кв. 303. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".