Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАРЦІНЧЫК Іван Міхайлавіч 

МАРЦІНЧЫК Іван Міхайлавіч

[1903, в. Кубельнікі Гродзенскага пав., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 17.5.1934, Мінск, НКВД], педагог, брат Мікалая Марцінчыка. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Мінскім аўтадаpожным тэхнікуме. Арыштаваны 31.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 22, кв. 8. Асуджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"