Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАРЫНСКІ Васіль Сямёнавіч
[1903, в. Крупіянава Станіца Дзямідаўскага пав. Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 31.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец, педагог, муж Клаўдзіі Старынскай. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык кафедры зоагігіены Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага інстытута. Арыштаваны 4.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 10. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[From the book: vol. III, book 2, p. 310]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.