Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТАРЫНСКІ Васіль Сямёнавіч 

СТАРЫНСКІ Васіль Сямёнавіч

[1903, в. Крупіянава Станіца Дзямідаўскага пав. Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 31.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец, педагог, муж Клаўдзіі Старынскай. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык кафедры зоагігіены Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага інстытута. Арыштаваны 4.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 10. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".