Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУТ Іван Ільіч 

ШУТ Іван Ільіч

[1903, в. Жукаўка Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 8.12.1937, ГУЛАГ], работнік асветы. З сялянскай сям’і. Служыў у Чырвонай арміі. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык курсаў у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства пры БДУ. Арыштаваны 31.8.1933 у Мінску ва універсітэцкім інтэрнаце. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП (заменена на 10 гадоў ППК). Этапаваны ў Салавецкі канцлагер НКВД Архангельскай вобл., але пакаранне адбываў у Беламорска-Балтыйскім канцлагеры. 25.11.1937 «тройкай» НКВД Ленінградскай вобл. асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Ш. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"