Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШУТ Іван Ільіч
[1903, в. Жукаўка Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 8.12.1937, ГУЛАГ], работнік асветы. З сялянскай сям’і. Служыў у Чырвонай арміі. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык курсаў у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства пры БДУ. Арыштаваны 31.8.1933 у Мінску ва універсітэцкім інтэрнаце. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП (заменена на 10 гадоў ППК). Этапаваны ў Салавецкі канцлагер НКВД Архангельскай вобл., але пакаранне адбываў у Беламорска-Балтыйскім канцлагеры. 25.11.1937 «тройкай» НКВД Ленінградскай вобл. асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Ш. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 460]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.