Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ФІШМАН Арон Іосіфавіч 

ФІШМАН Арон Іосіфавіч

[1903, Бабpуйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], вайсковец, педагог. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту ваенны інжынер Курсаў удасканалення каманднага складу інжынерных войскаў Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. Арыштаваны 10.10.1936. Асуджаны 29.8.1937 «тройкай» НКВД за «здраду Радзіме» да BMП з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 28.11.1989. Асабовая справа Ф. № 12743-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"