Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФІШМАН Арон Іосіфавіч
[1903, Бабpуйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], вайсковец, педагог. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту ваенны інжынер Курсаў удасканалення каманднага складу інжынерных войскаў Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. Арыштаваны 10.10.1936. Асуджаны 29.8.1937 «тройкай» НКВД за «здраду Радзіме» да BMП з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 28.11.1989. Асабовая справа Ф. № 12743-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.